Мадыфікаваны памідор (злева) і звычайны (справа)

Мадыфікаваны памідор (злева) і звычайны (справа)

Каманда даследчыкаў знайшла спосаб узбагаціць звычайныя таматы вітамінам D з дапамогай геннай мадыфікацыі.

Калі працэс паставіць на паток, гэта дапаможа ў барацьбе з дэфіцытам вітаміну, ад якога пакутуюць больш за мільярд чалавек па ўсім свеце, у тым ліку і беларусы.

Калі эксперымент будзе паспяховы, то неўзабаве кожны здолее вырошчваць крыніцу вітаміну на ўласнай дачы, а не бегчы па таблеткі ў аптэку. 

Як распавядаюць навукоўцы, пасля пераўтварэння ў кожным памідоры ўтрымліваецца столькі ж вітаміну D, колькі ў двух яйках або 28 грамах тунца.

Паводле аўтараў даследавання, мадыфікаваныя памідоры не адрозніваюцца выглядам ад звычайных, маюць такі ж смак, рэдагаванне генаў не паўплывала на іх рост, развіццё або ўраджайнасць.

Але пакуль ёсць праблема. У лабараторыі пасля геннай мадыфікацыі памідоры вырошчвалі пад ультрафіялетавым выпраменьваннем. Цяпер навукоўцы чакаюць, ці ўдасца вырасціць іх на полі, выкарыстоўваючы сонца замест штучнага апрамянення. Гэта збіраюцца высветліць ужо ў канцы чэрвеня.

Мадыфікацыя таматаў стала магчымай дзякуючы тэхналогіі рэдагавання генаў CRISPR-Cas9. Навукоўцы, якія распрацавалі гэтую тэхналогію, атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2020 годзе.

Гэты інструмент аказвае вялікі ўплыў на біямедыцынскія даследаванні, клінічную медыцыну, сельскую гаспадарку і фермерства. CRISPR-Cas9 дазваляе выдаляць канкрэтны ген або ўбудоўваць новы генетычны матэрыял. Тэхналогія можа аказаць велізарны ўплыў на здароўе чалавецтва. 

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1