Элітныя кватэры даражэйшыя за дамы?

Самая дарагая кватэра сталіцы, выстаўленая на продаж, ацэнена амаль у два мільёны даляраў, у той час як самы дарагі дом — усяго ў 1,5 мільёна.

Столькі просяць за 4-узроўневы дом у вёсцы Бараўляны Мінскага раёна. 

Дом пабудаваны ў 2015 годзе, месціцца на ўчастку ў 20 сотак. Агульная плошча — 1000 м², жылая — 450. 

На дваровай тэрыторыі ёсць вальер для сабак, памяшканне пад басейн з чарнавым аздабленнем, навес на 4 аўтамабілі, вакол дома высаджаны газон. Таксама на ўчастку можна заўважыць цяпліцу і месца, агароджанае пад градкі.

На першым паверсе — велізарная гасцёўня, абедзенная зона і камін, выхад на тэрасу, кабінет, санвузел з чарнавым аздабленнем. На другім паверсе чатыры спальні, две — з гардэробнымі пакоямі, две — з санвузламі. На трэцім узроўні зроблены хол з кухонным абсталяваннем і яшчэ тры спальні (адна з санвузлом), санвузел для гасцей. 

На мансардным узроўні пакуль нічога няма, цяперашнія гаспадары мяркуюць, што там можа быць бібліятэка, дзіцячая гульнявая прастора, карцінная або кветкавая галерэі. Ці ў крайнім выпадку більярдавая. Так што самы дарагі з выстаўленых на продаж дамоў у Беларусі пакуль канчаткова недароблены.

Дом акружаны прыродай і прыватнай забудовай прэміяльнай катэгорыі

Другі па дарагоўлі катэдж Беларусі прадаецца ў мікрараёне Дразды. За дом на Залатым завулку просяць 1 450 000 $. Участак усяго 9 сотак. Агульная плошча 548,6 м², жылая — 380 м².

«Дом акружаны прыродай і прыватнай забудовай прэміяльнай катэгорыі, што дазволіць вам, знаходзячыся ў доме недалёка ад цэнтра сталіцы, атрымаць увесь камфорт загараднага жыцця. Якасны рамонт выкананы з дарагіх сучасных матэрыялаў. Італьянская плітка, паркет з масіву чырвонага і чорнага дрэва, дуба, ясеня. Аўтарскі дызайн», — гаворыцца ў апісанні. 

У доме ёсць гасцёўня з кухняй памерам 88 м² — з камінам і ўсёй неабходнай тэхнікай. Чатыры спальныя пакоі, кожны з якіх мае гардэробную і кандыцыянер. 

Апроч гэтага, у катэджы ёсць сауна і басейн. 

Дом з ліфтам

За амаль 1,4 мільёна даляраў у Тарасаве прадаецца катэдж з ліфтам і ўчасткам памерам 15 сотак. Агульная плошча дома 690 м², жылая — 270 метраў. 

На ўчастку з ландшафтным дызайнам месціцца асобны ад дома SPA-комплекс плошчай 120 м² з басейнам і саунай.

Ёсць у гэтым доме і спартыўная зала з трэнажорамі фірмы NordicTrack. Гараж з ацяпленнем, разеткі на 380 вольт для зарадкі электрамабіляў знаходзяцца як у гаражы, так і на паркоўцы.

Па перыметры вядзецца відэаназіранне, якое працягне працаваць нават у выпадку адключэння электрычнасці ў раёне, паколькі дом абсталяваны крыніцай бесперабойнага аварыйнага забеспячэння на 6 кВт.

«Выкананы дызайнерскі рамонт з прэміяльных якасных матэрыялаў, мэбля італьянскіх вытворцаў з замоўных пазіцый, убудаваная тэхніка і сантэхніка прэміум-класа. У доме есць бясшумны ліфт нямецкай вытворчасці», — рэкламуюць уладальнікі.

У катэджы ёсць двухузроўневы пакой. А таксама чатыры спальныя пакоі, тры гардэробныя, тры санвузлы і пральня.

Дом размешчаны ў ціхім раёне Мінска

У самім Мінску, па вуліцы Рабінніцкай, выстаўлены на продаж двухпавярховы катэдж за амаль 1,3 мільёна даляраў. Агульная плошча дома 2004 года пабудовы скаладае 305 м², жылая 179 м², кухня мае даволі сціплыя памеры — усяго 12,7 м².

У доме сем жылых пакояў, чатыры ванныя пакоі і сауна.

«Імпартная сантэхніка і бытавая тэхніка, кандыцыянеры. Ёсць сауна з драўлянай купеллю. Убудаваныя шафы, гардэробная. Сцены пакояў пафарбаваныя або абклееныя шпалерамі. На ўчастку ёсць вялікая альтанка з месцам для барбекю», —апісваюць свой дом гаспадары.

Апроч асноўнага дома, на ўчастку памерам 15 сотак месціцца гасцявы дом на 100 м². У ім ёсць лазня, басейн, кухня з гасцёўняй і санвузел.

Высаджана больш за 150 раслін

Чарговы дом са спісу самых дарагіх зноў прадаецца ў Тарасаве. За катэдж з участкам 16,45 соткі, які знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, просяць 1 280 000 даляраў. 

За гэтыя грошы вы можаце набыць дом агульнай плошчай 523,5 м², з саунай і басейнам на цокальным паверсе і гаражом на два аўто.

На першым паверсе размешчана прасторная зала з камінам, якая складае адзіную прастору з кухняй і сталовай. Агулам у доме шэсць пакояў, чатыры з іх — спальні.

Гаспадар адзначае, што дом пабудаваны па арыгінальным праекце, а свежы рамонт выкананы з якасных матэрыялаў. 

На участку зроблены ландшафтны дызайн і высаджана больш за 150 раслін.

Агулам у Мінску і 10-кіламетровым радыусе ад МКАД прадаецца 14 дамоў коштам больш за мільён даляраў.

Чытайце таксама:

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры Мінска

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры абласных цэнтраў? Інтэр'ер некаторых вас уразіць

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру