Фота DPA
Адказваючы на пытанне аб тым, ці падтрымлівае яна адмену санкцый у абмен на экспарт збожжа з Украіны, Ліз Трас абвінаваціла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў тым, што ён шантажуе свет, патрабуючы выкуп за ежу.
«Абуральна, што Пуцін спрабуе патрабаваць у свету выкуп, і ён, па сутнасці, выкарыстоўвае голад і недахоп ежы сярод самых бедных людзей ва ўсім свеце».
Таксама брытанскі дыпламат выказалася наконт магчымага зняцця санкцый.
«Не можа быць ніякага зняцця санкцый, ніякага прымірэння, гэта толькі зробіць Пуціна ў доўгатэрміновай перспектыве яшчэ мацнейшым», — цытуе агенцтва «Рэйтэрс» брытанскага міністра.