Агулам выдаткі на органы ўнутраных спраў у 2022 годзе павінны павялічыцца на 11,6 млн рублёў (блізу 3,43 млн даляраў).

З іх на аплату працы прадугледжанае павелічэнне на 3,7 млн рублёў (блізу 1,09 млн даляраў), арганізацыі і пабудовы сістэмы абароны інфармацыі — на 4 млн рублёў (каля 1,18 млн даляраў), на закупку рэчавай маёмасці — на 1,9 млн рублёў (каля 560 тысяч даляраў), аплату транспартных паслуг — на 2 млн рублёў (каля 590 тысяч даляраў).

Адзначаецца, што гэтыя выдаткі павінны павялічыць «за кошт адпаведнага змяншэння выдаткаў, прадугледжаных Міністэрству ўнутраных спраў на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні для вырабу дакументаў, якія засведчваюць асобу».

У бюджэце на 2022 год на органы ўнутраных спраў было выдзелена 1,153 млрд рублёў (каля 341,5 млн даляраў), а ўсяго на патрэбы «судовай улады, праваахоўнай дзейнасці і забеспячэнне бяспекі» — 3,144 млн рублёў (каля 930 млн даляраў).

Для параўнання, на адукацыю ў бюджэце закладзена 1,462 млрд рублёў (прыкладна 433 млн даляраў), а на ўсю сферу аховы здароўя — 1,876 млрд рублёў (блізу 555 млн даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3