Дзяўчына прасіла прызнаць незаконным рашэнне ў адмове атрымання ёй такога статусу.

Суд яе довады не падтрымаў. Зараз будуць апеляцыі.

«Спачатку ў гарадскі суд, потым у апеляцыйны суд. І толькі калі абедзве інстанцыі пакінуць у сіле пастанову Генпракуратуры аб экстрадыцыі, Яну экстрадуюць» — сказала яе адвакат Марыя Бяляева.

Па словах адваката, пасяджэнне ў гарадскім судзе пачнецца 1 чэрвеня.

Дзяўчына знаходзіцца за кратамі ўжо 7 месяцаў. У Беларусі Яну абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.

Ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8