Urban Hostel на вуліцы Заборскага, 3 у Мінску. Фота: Booking.com

Гаворка ідзе пра хостэл «Трыніці» на Старавіленскай, 12 (у Траецкім прадмесці) і Urban Hostel на вуліцы Заборскага, 3 (каля Сувораўскага вучылішча).

Гэтыя людзі прыязджаюць на таксі групамі па некалькі чалавек. Як правіла, маладыя людзі славянскай знешнасці, але сустракаюцца па выглядзе і выхадцы з паўднёвых рэгіёнаў.

Вечарамі іх можна сустрэць у харчовых крамах паблізу. Перасоўваюцца невялікімі групамі. Таксама іх бачылі на прагулцы каля Міністэрства абароны на вуліцы Камуністычнай.

Чытач Reform.by змог пагаварыць з адным з іх. Ён шукаў хостэл «Трыніці» і расказаў, што прыехаў з Уладзівастока. На прамое пытанне «А далей куды? На вайну, ва Украіну?», мужчына адвёў вочы і адказаў: «Не, па іншых справах», дзеліцца ўражаннямі чытач.

Журналіст Reform.by звязаўся з адміністрацыямі названых хостэлаў. У Urban Hostel прадстаўніца адміністрацыі па імені Анастасія сказала, што ніякія «дужыя маладыя мужчыны з Расіі» ў іх хостэл не засяляюцца і «нічога такога ў іх няма».

Хостэл «Трыніці» на запыт пакуль нічога не адказаў.

 

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
19
Сумна
5
Абуральна
181

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру