Па матэрыялах абвінавачання, Пятрэнка 13 жніўня 2020 года стварыў Telegram-канал, на платформе якога размяшчаў публікацыі, у якіх заклікаў да актыўнага ўдзелу ў забастоўцы на прадпрыемстве ў Гомелі, дзе сам працаваў.

У створаным Telegram-канале Пятрэнка таксама публікаваў і рэпосты з «дэструктыўных каналаў і чатаў».

Прысудам суда абвінавачаны Пятрэнка прызнаны вінаватым, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7