Узнагарода, якую ўручылі Патрону. Фота: Facebook Дзяржкіно Украіны

Узнагарода, якую ўручылі Патрону. Фота: Facebook Дзяржкіно Украіны

«Сёння ў Канах яму прысуджаная прэмія «Пальмавы сабака» — гэта самая прэстыжная ў свеце кінапрэмія, якой узнагароджваюць чатырохлапых! А паколькі Патрон сапраўды стаў зоркай сусветнай кінахронікі за апошнія пару месяцаў, то журы аднагалосна вырашыла, што наш Хвастаты Піратэхнік годны «пальмавага» статусу», — гаворыцца ў паведамленні.

Дадаюць, што Патрон даведаўся пра свой зорны статус дыстанцыйна. Але пасля перамогі, магчыма, наведае Каны.

Ва ўкраінскім Дзяржкіно паведамілі, што прэмію Palm Dog уручаюць у Канах лепшаму сабаку, які зняўся ў фільме — удзельніку кінафестываля. Гэта штогадовае неафіцыйнае шоў узнагарод было пачата ў 2001 годзе журналістам Тобі Роўзам.

Патрона ўзнагародзілі адзнакай PalmDogManitarian, якая ўручаецца за сувязь паміж чалавецтвам і сабакамі. А галоўную ўзнагароду выйграў Брыт, серабрысты пудзель з фільма «Ваенны поні» Джыны Гамел і Райлі Кеа.

Глядзіце таксама:

Паглядзіце, як сабакі дапамагаюць украінскім вайскоўцам бараніць радзіму ВІДЭА

Патрон — талісман чарнігаўскіх піратэхнікаў ФОТА

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0