Мурал у Кіеве. Фота: АР

Мурал у Кіеве. Фота: АР

У перыяд з 30 сакавіка па 26 мая Нямеччына зрабіла толькі дзве пастаўкі зброі Украіне. У красавіку гэта былі, у прыватнасці, запчасткі да кулямётаў, ручныя гранаты, міны, выбуховыя шнуры, а ў маі ‒ 4600 супрацьтанкавых мін.

Апошняя пастаўка супрацьпаветраных комплексаў «Страла» і гранатамётаў Panzerfaust 3 была здзейсненая ў канцы сакавіка, хоць у красавіку і ў маі Украіна запытвала гэта і іншае ўзбраенне, у тым ліку супрацькарабельныя ракеты.

28 мая амбасадар ФРГ ва Украіне Анка Фельдгузен заявіла, што «цяжкае ўзбраенне будзе вельмі хутка». Паводле яе слоў, гаворка ідзе ў тым ліку пра гаўбіцы, танкі Gepard і супрацьпаветраную зброю. «Працэс ужо пайшоў», — заявіла яна.

  • Украіна з пачатку вайны просіць у краін Захаду паставак у першую чаргу цяжкага ўзбраення, неабходнага для эфектыўнага супрацьстаяння расійскаму наступу і ў перспектыве адваявання занятай расіянамі тэрыторыі. Краіны Захаду баяцца, што гэта будзе ўспрынята Расіяй як дадатковая эскалацыя.

  • Па даных The New York Times, у канцы траўня прэзідэнт ЗША Джон Байдэн ухваліў пастаўкі Украіне ракетных сістэм залпавага агню.
Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7