Анікен Хюітфельд і Святлана Ціханоўская. Фота: AHuitfeldt / Тwitter
Пра гэта паведаміла міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд падчас тэлефоннай размовы з Святланай Ціханоўскай.
«Я рада, што ў гэты дзень мы можам абвясціць пра змену назвы і прадэманстраваць нашу салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі», — адзначыла міністр замежных спраў Анікен Хюітфельд.
Назву змянілі ў адказ на просьбу Ціханоўскай і на знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам.
Змена назвы адбываецца ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 29 мая.
Швецыя і Данія сталі афіцыйна называць краіну Belarus у 2019 і 2021 гадах адпаведна.





