Фінальны матч паміж Фінляндыяй і Канадай скончыўся перамогай фінаў у авертайме — 4:3. У складзе пераможцаў дзве шайбы закінуў Мікаэль Гранлунд, яшчэ па шайбе на рахунку Ёэля Арміі і Сакары Манінена. Для фінаў гэтая перамога на сусветных першынствах — чацвёртая ў гісторыі.

Год таму ў фінале таксама гулялі гэтыя самыя каманды, але тады канадцы былі мацнейшымі, прычым таксама ў авертайме — 3:2. У міжчасе ж фіны змаглі выйграць Алімпіяду ў кітайскім Пекіне, перамогшы ў фінале расіян.

Бронзавыя медалі чэмпіяната свету гэтым разам заваявалі чэхі, і гэта іх першая ўзнагарода сусветных першынстваў за апошнія 10 гадоў. У матчы за трэцяе месца яны перайгралі амерыканцаў — 8:4.

Пакідаюць эліту зборныя Італіі і Вялікабрытаніі, заменяць іх у 2023 годзе Венгрыя і Славенія.

А беларусы і расіяне гэты чэмпіянат свету прапускалі, і гэта, падобна, усур'ёз і надоўга. Прынамсі, ў 2023 годзе іх не будзе дакладна. Ды і сам чэмпіянат ужо перанесены з Санкт-Пецярбурга, дзе меў у наступным годзе адбыцца, у фінскі Тамперэ і ў латвійскую Рыгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру