«Рада прыйшла да пагаднення, што шосты пакет санкцый супраць Расіі будзе ахопліваць сырую нафту, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў дзяржавы-сябры, з часовым выключэннем для сырой нафты, што пастаўляецца праз трубаправод», — гаворыцца ў тэксце пастановы, якую павінны зацвердзіць на саміце ўсе дзяржавы ЕС.

У нядзелю краіны ЕС не змаглі дасягнуць пагаднення па пытанні эмбарга на расійскую нафту. Прапанова, якая абмяркоўвалася ў нядзелю ўвечары, прадугледжвала забарону паставак расійскай нафты ў ЕС морам да канца года, але не распаўсюджвалася на нафту, якая пастаўляецца праз расійскі нафтаправод «Дружба» ў Венгрыю, Славакію і Чэхію.

Прапанова таксама прадугледжвала, што краіны-сябры будуць паступова спыняць імпарт нафты, якая пастаўляецца марскім шляхам — цягам шасці месяцаў і нафтапрадуктаў — цягам васьмі месяцаў.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3