Фота: «Радыё Рацыя»

Фота: «Радыё Рацыя»

Антона Баброва затрымалі да суда 21 сакавіка і змясцілі ў Віцебскі СІЗА.

Па матэрыялах абвінавачвання, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразлівыя каментарыі ў бок Лукашэнкі, якія лінгвістычная экспертыза палічыла ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.

Сваю віну Антон Баброў у судзе прызнаў цалкам. Яго пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Працэс прайшоў за адзін дзень. Справу разглядала суддзя Святлана Кузьмічонак.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1