Рашэнне аб гэтым было прынята Рабочай групай па адвольных затрыманнях ААН (WGAD), якая разгледзела скаргу, пададзеную абаронай Знака 4 кастрычніка 2020 года. Меркаванне Рабочай групы ў дачыненні да Знака зацверджана ў красавіку 2022 года і накіравана ўладам Беларусі 21 мая 2022 года.

Працоўная група па адвольных затрыманнях ААН прыйшла да высновы, што пазбаўленне волі Знака праведзена ў парушэнне артыкулаў 7, 9, 10, 11, 19, 20 і 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулаў 9, 14, 19, 22, 25 і 26 пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і з'яўляецца адвольным.

Працоўная група пастанавіла, што належным сродкам прававой абароны з'яўляецца неадкладнае вызваленне Знака і наданне яму права на кампенсацыю. Працоўная група ў сваім рашэнні заклікала ўрад Беларусі прыняць тэрміновыя захады на забеспячэнне неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітвязня.

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0