«Гэта адразу ахоплівае больш за 2/3 імпарту нафты з Расіі, скарачаючы велізарную крыніцу фінансавання для яе ваеннай машыны. Максімальны ціск на Расію з мэтай спынення вайны», — паведаміў дыпламат.

Акрамя таго, узгоднены санкцыйны пакет уключае адключэнне расійскага Сбербанка ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT, забарону яшчэ трох расійскіх дзяржаўных вяшчальнікаў і пакаранне адказных за ваенныя злачынствы ва Украіне.

Дзве траціны нафты і нафтапрадуктаў, ад якіх збіраецца адмовіцца Еўрасаюз — гэта тая частка імпарту з Расіі, якая пастаўляецца морам, праз парты. Астатняя траціна ідзе па нафтаправодзе, і забароне на гэты від імпарту моцна пярэчыла надзвычай залежная ад яго Венгрыя на чале з Віктарам Орбанам, які заўсёды меў добрыя адносіны з Уладзімірам Пуціным.

Але і тут ёсць магчымасці да пашырэння санкцый. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая была ініцыятарам увядзення шостага пакета, заявіла ўвечары ў панядзелак, што Еўразвяз спадзяецца да канца года адмовіцца ад 90% нафтавага імпарту з Расіі.

Саміт Еўрапейскага саюза, дзе абмяркоўвалі пытанне шостага пакета санкцый, яшчэ працягваецца. Дыпламаты яшчэ павінны дамовіцца пра тэхнічныя дэталі рэалізацыі пастановы, а санкцыі павінны быць афіцыйна прынятыя ўсімі 27 краінамі.

Па інфармацыі выдання Bloomberg, Венгрыя, якая блакавала рашэнне аб эмбарга, атрымала гарантыі ад лідараў ЕС, што зможа атрымаць замену ў выпадку адмовы ад экспарту нафты трубаправодамі.

Bloomberg, спасылаючыся на крыніцы, таксама піша, што Еўрапейская камісія прапанавала забараніць экспарт сырой нафты з Расіі на працягу 6 месяцаў і нафтапрадукты на працягу 8 месяцаў. Пастаўкі нафты праз нафтаправод «Дружба» ў Цэнтральную Еўропу будуць абмежаваныя, пакуль не будзе знойдзена тэхнічнае рашэнне, якое задаволіць энергетычныя патрэбы Венгрыі і іншых краін, якія не маюць выхаду да мора.

Чытайце таксама:

Польскі прэм'ер: Трэба зрабіць так, каб Венгрыя не выйграла ад імпарту расійскай нафты

Орбан гатовы падтрымаць шосты пакет санкцый супраць Расіі, калі Венгрыю забяспечаць сыравінай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру