Пастанова ўрада №345 ад 28 мая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яно ўступае ў сілу з 1 траўня.

Стаўка пошліны на экспарт сырой нафты, мазуту, бітуму, парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў зменшаная на 4,8 даляра да 44,8 даляра за тону.

Экспарт тоны прамагоннага бензіну патаннеў на 2,6 даляра да 24,6 даляра за тону.

Пошліна на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алеі змазачныя, зніжана на 1,4 даляра да 13,4 даляра за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0