Работнікі МНС пры дапамозе спецінструмента дэблакавалі кіроўцу легкавіка, потым узяліся даставаць пасажыра, у яго былі заціснутыя ногі, а дзверы дэфармаваныя, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Для вызвалення другога пацярпелага таксама выкарыстоўвалі гідраўліку. Мужчыну перадалі медыкам, але работнікі хуткай дапамогі канстатавалі смерць пасажыра. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.

Кіроўца легкавіка з траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0