Андрэй Багадзяж. Фота: сацсеткі

Андрэй Багадзяж. Фота: сацсеткі

Хлопца клічуць Андрэй Багадзяж, яму 23 гады. Ён вёў Тыкток, але назва і колькасць ягоных падпісантаў нявядомыя. З відэа сілавікоў вынікае, што ў відэа ён дэманстраваў цішотку з Пагоняй і нейкі пратэсны кантэнт.

Хлопец — сірата. Ён гадаваўся ў адной з SOS-дзіцячых вёсак: гэта дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Вядома таксама, што ён калісьці быў футбольным заўзятарам — спачатку клуба МТЗ-РІПО, а пасля перайшоў у фан-клуб Дынама-Мінск.

Змена іміджа Андрэя

Змена іміджа Андрэя

На відэа, апублікаваным на праўладных каналах, хлопец вельмі напужаны. Сілавікі змушаюць яго «каяцца» і сказаць «працуйце, браты».

«Працуйце, браты» — апошняя фраза паліцэйскага з Дагестана Магамеда Нурбаганава. Праз некалькі секундаў пасля гэтых словаў яго застрэлілі прыхільнікі «Імарата Дагестан», мусульманскай тэрарыстычнай групы, якая цяпер фактычна злілася з Ісламскай дзяржавай. Перад гэтым яны застрэлілі брата мужчыны. Гэта сапраўды моцны ўчынак, бо Магамед адмовіўся казаць сваім калегам, каб яны пераставалі працаваць, нават пад дулам аўтамата.

Гэтую фразу пачалі выкарыстоўваць сілавікі — спачатку ў Расіі, а пасля ў Беларусі. Яе ўзяў на ўзбраенне ГУБАЗ, які ініцыюе і праводзіць палітычныя рэпрэсіі і катуе праціўнікаў беларускай улады.

Чытайце яшчэ:

ГУБАЗіК затрымаў уладальніцу бізнэсу. На відэа сілавікоў у яе рассечаная галава

За ўдзел у пратэстах затрымалі пару. Яны разам рабілі падкасты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
43