Па выніках першага квартала прафіцыт рэспубліканскага бюджэту складаў 672,7 млн рублёў, а бюджэту сектара дзяржкіравання — 900 млн рублёў.

Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання за чатыры месяцы склалі 23,2 млрд рублёў, у тым ліку было атрымана 1,56 млрд рублёў падатку на прыбытак, 5,78 млрд ПДВ, 1,38 млрд — акцызаў і 1,05 млрд рублёў даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці. ФСАН сабраў 6,95 млрд рублёў паступленняў.

Выдаткі бюджэту сектара дзяржкіравання склалі 22,17 млрд рублёў, у тым ліку на агульнадзяржаўную дзейнасць было накіравана 4,04 млрд рублёў, на падтрымку эканомікі — 2,54 млрд рублёў, на сацыяльную сферу — 6,89 млрд. ФСАН патраціць 6,788 млрд рублёў.

Мінфін павысіў прагноз бюджэтнага дэфіцыту па выніках года.

Ацэнка дэфіцыту бюджэту сектара дзяржкіравання павышаная на 1,52 млрд рублёў да 4,1 млрд, а рэспубліканскага бюджэту — на 1,51 млрд рублёў да 4,29 млрд.

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру