«Баі ўжо ідуць усярэдзіне горада. Расійскія войскі кантралююць большую частку горада. Але што да таго, што дзесьці будуць акружаныя нашы вайскоўцы… такога не адбудзецца.

Ёсць магчымасць манеўраваць. Вайскоўцы спакойна трымаюць абарону на тых пазіцыях, якія займаюць цяпер».

Гайдай таксама расказаў, што ў горадзе пашкоджана каля 90% усіх дамоў, з іх 60% аднаўленню амаль не падлягаюць. Таксама цалкам разбураная крытычная інфраструктура, цэнтральнага забеспячэння вады, газу або электраэнергіі няма.

Эвакуацыя з горада цяпер практычна немагчымая, гуманітарная дапамога таксама не завозіцца. «Зараз падвезці гуманітарныя грузы ў горад няма магчымасці, таму што баі ідуць ўсярэдзіне. Таму я і заклікаю мясцовых жыхароў, каб яны хаваліся ў сховішча. Зараз з Севераданецка няма ніякай магчымасці выехаць. З пэўнай часткі, якую кантралююць украінскія войскі — магчыма, але гэта вельмі рызыкоўна. Шанцы вырвацца вельмі маленькія. Таму рызыкаваць жыццём людзей проста няма сэнсу», — адзначыў кіраўнік АВА.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
8