У Беларусі ірландзец падазраецца ў сэксуальных злачынствах супраць дзяцей і згвалтаванні. Цяпер мужчына знаходзіцца пад вартай у чаканні экстрадыцыі.
1
0
0
0
0
0
29 мая ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне быў арыштаваны 55-гадовы грамадзянін Ірландыі, які прыбыў з Бахрэйна. Як паведамляе нямецкая паліцыя, мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку на запыт Беларусі з 2017 года.
У Беларусі ірландзец падазраецца ў сэксуальных злачынствах супраць дзяцей і згвалтаванні. Цяпер мужчына знаходзіцца пад вартай у чаканні экстрадыцыі.