Па яго словах, што рабіць з беларускімі актывамі, пакуль абмяркоўваюцца. Праца прадпрыемстваў VMG была прыпыненая на пачатку сакавіка. У Беларусі вырабляліся тавары для IKEA.

VMG WoodArt была створаная ў 2018 годзе сумесна з партнёрам па праекце, шведскай групай гандлю мэбляй Ikea. VMG тады абвясціла, што плануе інвеставаць у кампанію каля 80 мільёнаў еўра і стварыць каля 600 працоўных месцаў.

У 2018 годзе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця даў групе VMG крэдыт у памеры 50 млн еўра пад праект развіцця фабрыкі ў Магілёўскай вобласці. Тады паведамлялася, што пасля яго рэалізацыі будзе створана больш за 200 новых працоўных месцаў, а агульная колькасць работнікаў перавысіць 1,7 тыс.

У мінулым годзе адзіны акцыянер VMG Group Сігітас Паўлаўскас паведаміў BNS, што ў 2022 годзе група плануе пашырыць свае беларускія заводы. 

Групе VMG у Магілёўскай свабоднай эканамічнай зоне (СЭЗ) належыць фабрыка па вытворчасці драўнінна-стружкавых пліт, мэблі і дэталяў з клеенай драўніны, у Віцебскай СЭЗ — фабрыка па вытворчасці мэблі з масіву дрэва.

VMG Group валодае 27 кампаніямі з больш чым 5000 супрацоўнікаў.

Клас
3
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
3
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру