У Беларусі Яну абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяўчына пераехала ў Расію ў 2018 годзе. У Беларусі апошні раз была каля года таму. Яна была затрыманая ў пачатку лістапада 2021 года і з таго часу знаходзіцца ў ізалятары, тады ж СК Беларусі адправіў расійскім сілавікам дакументы на экстрадыцыю.

Пасля арышту Пінчук папрасіла аб прадастаўленні статусу бежанца.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Расія выдае грамадзян Беларусі па запыце адпаведных органаў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5