Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Здароўе
Фота 1 з 2

Усе фота: pixabay.com

01.06.2022 / 19:04
Бел / Łac / Рус

Паляпшаем здароўе костак: вось што для гэтага трэба есці

Прыкладна ў 30 гадоў нашы косткі дасягаюць максімальнай моцы, потым яны пачынаюць паступова слабець. У выніку 20% мужчын і палова жанчын, старэйшых за 50 гадоў, урэшце рана ці позна ламаюць косткі праз астэапароз.

Усе фота: pixabay.com

Усе фота: pixabay.com

Астэапарозам называюць стан костак, калі ў іх меншае колькасць кальцыю і косткі праз гэта робяцца менш трывалымі. Але ж гэтая паталогія зусім не абавязкова павінна ісці разам са старэннем.

The Times прыводзіць некалькі правілаў, якія дапамогуць захаваць косці здаровымі на доўгія гады.

Ежце 10 слівак кожны дзень

Здаецца, дзіўна пачынаць гутарку пра здароўе касцей з такой парады. Тым не менш, даследаванні паказалі, што звычка есці па 10 штук чарнасліву на дзень дапамагае ўмацоўваць косткі. І гэта не дзіўна: у чарнасліве ёсць мінералы, вітамін К, карысныя фенольныя злучэнні і харчовыя валокны.

Прымайце вітамін D

Ён дапамагае целу засвойваць і выкарыстоўваць кальцый, які робіць косці больш трывалымі. У цёплы час года мы атрымліваем шмат вітаміну D з сонечнымі прамянямі, але ж у астатнія месяцы было б неблагой ідэяй прымаць дадаткі з ім.

Ацаніце, ці дастаткова кальцыю вы ўжываеце

Норма для дарослых — атрымліваць 700 міліграмаў кальцыю з ежай, у іншым выпадку варта шукаць яго дадатковыя крыніцы. Вось колькі кальцыю можна атрымаць з некаторымі папулярнымі прадуктамі:

200 міліграмаў кальцыю змяшчае міска кашы на малацэ, шклянка малака ці 30 грамаў сыру. 100 міліграмаў кальцыю вы атрымаеце, калі з’ясцё 2 сушаныя інжыры, маленькую кансервавую бляшанку печаных бабоў ці ласося. 50 міліграмаў кальцыю ёсць у 1 сталовай ложцы смятаны без дадаткаў, лусце белага хлеба, 90 грамах зялёнай фасолі, капусты ці брокалі, 400 грамах кансерваваных памідораў і 10 штуках міндалю.

Выходзьце на прабежкі тры-чатыры разы на тыдзень

Фізічная нагрузка паляпшае не толькі шчыльнасць касцявой тканкі, але і здароўе касцявога мозгу, які вырабляе клеткі, неабходныя для фарміравання костак. Даследчыкі з аўстралійскага ўніверсітэта Дыкіна высветлілі, што спорт прадухіляе ператварэнне касцявога мозгу ў тлушчавую тканку падчас старэння.

З усіх відаў спорту, як палічылі навукоўцы, лепш за ўсё тут спрацуе бег. Залежнасць выглядае прыкладна так: калі вы рэгулярна бегаеце, кожныя 9 кіламетраў прабежкі на тыдзень робяць ваш касцявы мозг маладзейшым на год.

І скачыце!

Як і бег, трэніроўкі з нагрузкамі спрыяюць здароўю касцей. Але калі вам больш падабаецца плаванне ці язда на веласіпедзе, гэта не падстава ад іх адмаўляцца — проста дадайце ў свой спартовы графік звычайныя скачкі. Хопіць 50 скачкоў на дзень (на абедзвюх нагах), каб палепшыць стан касцей.

Ежце капусту і шпінат

Ліставая зялёная гародніна спрыяе здароўю касцей у людзей сярэдняга і старэйшага веку. Часткова гэта звязана з тым, што ў такой гародніне шмат кальцыю, а часткова — з тым, што разам з кальцыем вы атрымаеце з гэтых прадуктаў вітамін К, важны для падтрымання касцей моцнымі.

Умацоўвайце пастуральныя мускулы

Гэта мускулы, якія знаходзяцца ў задняй частцы спіны, вакол хрыбта, і адказваюць за нашу здольнасць стаяць і падымаць прадметы. Калі яны ў вас моцныя, вам лягчэй займаць вертыкальную пазіцыю, а значыць, гэта зніжае вашы шансы ўпасці і штосьці сабе зламаць. Добрую трэніроўку для спіны можна атрымаць, да прыкладу, на занятках пілатэсам і ёгай.

Чытайце таксама:

Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500

Гэты просты прадмет можа падняць ваш фітнэс на новы ўзровень. Вось некалькі ідэй

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Сумаваць няма калі». 82-гадовая жыхарка Пінска з лёгкасцю сядае на шпагат, грае на гітары, сёрфіць у інтэрнэце і ездзіць з выступамі 6
«Вірус нікуды не знік». Мінздароўя папярэджвае пра важнасць вакцынацыі супраць грыпу і кавіду 2
Ключ да прафілактыкі Альцгеймера можа быць у здаровым харчаванні — навукоўцы
У адной з мінскіх паліклінік стартавала бясплатная вакцынацыя супраць грыпу
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт
Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы
«Чалавек ваяваў паўтара года, і вось такое прамаўляе». Мінская манахіня расказала, як натхняла вагнераўцаў на вайну 3
МУС Літвы прапануе павялічыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка для беларусаў
«Швецыя ніколі раней не бачыла нічога такога». Краіну захліснула хваля забойстваў, на дапамогу паліцыі ідзе армія 7
«Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены» — зварот Андрэя Шарэнды да арганізацый і неабыякавых людзей
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 2
Усяго патроху
«Сумаваць няма калі». 82-гадовая жыхарка Пінска з лёгкасцю сядае на шпагат, грае на гітары, сёрфіць у інтэрнэце і ездзіць з выступамі 6
Актывісты б’юць трывогу: рэканструкцыя кінатэатра «Масква» незаконная 14
Расказваем, чаму з Google Docs варта быць асцярожнымі — калі вы іх адкрыеце, яны могуць вас выдаць 10
У мінскай Сляпянцы МАЗ з'ехаў у вадасховішча 4
Фота / Відэа
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК 13
У Англіі 16-гадовы падлетак спілаваў 300-гадовы клён — дрэва Робін Гуда. Грамадскасць у шоку 7
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
«Вельмі шкада, Уладзімір». Хілары Клінтан падкалола Пуціна 10
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах 8
Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў 9
Найбольш рэакцый
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку 1
Гарачыя тэмы
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 2
Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…» 17
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму 25
Лідар групы «Галасы ЗМеста» паскардзіўся, што ім нідзе не радыя 12
«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста 16
Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 7
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх