Расійскія салдаты, захопленыя ў палон каліноўцамі

Расійскія салдаты, захопленыя ў палон каліноўцамі

Каліноўцы распавядаюць, што змусілі расіян адступіць і пакінуць адну са сваіх пазіцый.

Беларускія байцы захапілі ў палон траіх расійскіх вайскоўцаў. Больш падрабязнасцяў пра гэты бой і палоненых чакаем неўзабаве.

Вось першае відэа:

Усяго з 24 лютага загінула шэсць байцоў-беларусаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны. Трое з іх ваявалі ў складзе Батальёна Каліноўскага, які ў другой палове мая быў ператвораны ў полк. Яшчэ некалькі байцоў былі параненыя, у тым ліку Дзяніс Урбановіч перажыў моцную кантузію.

Чытайце таксама: Фарміруюцца дзве беларускія ўзброеныя групы, якія бачаць сваёй мэтай вызваленне краіны 

Клас
102
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1