Фота з тэлеграм-канала Сяргея Гайдая
Генштаб УСУ у вячэрняй зводцы таксама адзначаў, што расійскія вайскоўцы ўсталявалі кантроль над усходняй часткай Севераданецка.
Раней 1 чэрвеня мэр горада Аляксандр Струк у інтэрв'ю Reuters паведаміў, што каля 60% Севераданецка перайшлі пад кантроль расійскіх вайскоўцаў. Яшчэ 20% кантралюе Украіна, а астатнія тэрыторыі мэр назваў «нічыйнай зямлёй». Па яго словах, украінскія сілы адчайна спрабуюць затрымаць наступленне.
«У нас ёсць надзея, што, нягледзячы ні на што, мы вызвалім горад і не дазволім цалкам яго акупаваць», — сказаў Струк журналістам.
Мэр таксама паведаміў, што на сённяшні дзень у Севераданецку застаецца каля 12-13 тысяч чалавек, аднак амаль уся гарадская інфраструктура разбураная, а даставіць у горад прадукты харчавання або гуманітарную дапамогу звонку немагчыма.





