Пад забарону трапілі наступныя тавары: 

  • мікрапрацэсары або мікрасхемы з узроўнем хуткадзейнасці 5 гігафлопс і вышэй, а таксама разраднасцю доступу 32 біты і больш;
  • мікрасхемы з больш як 144 кантактамі;
  • абсталяванне для аптычнай і рэнтгенаўскай літаграфіі;
  • сканеры;
  • электронна-сканавальныя мікраскопы для аўтаматычнай праверкі мікрачыпаў. 

Беларусь патрапіла пад гэтыя санкцыі для таго, каб не дапамагала Расіі іх абыходзіць.

Для Тайваня паўправадніковае абсталяванне з'яўляецца асноўнай катэгорыяй экспарту. У 2021 годзе на яго прыпадала 32% ад агульнага экспартнага аб'ёму. 

Чытайце таксама:

ЗША гатовыя абараняць Тайвань вайсковым шляхам

Для гэтай азіяцкай краіны вельмі важны вопыт украінскага супраціву. Вось чаму

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0