Для падрыхтоўкі канцэрта на працягу пяці тыдняў чацвёра ўдзельнікаў ABBA, якім цяпер ужо за 70, выконвалі кожную з 20 песень канцэрта, апранутыя ў спецыяльныя касцюмы для захопу руху, перад 160 камерамі, каб можна было запісаць усе іх рухі.

Для лепшага кантакту скуры з датчыкамі ўпершыню за 50 гадоў Бені Андэрсану і Б'ёрну Ульвеўсу прыйшлося згаліць бароды.

Аватары ABBA. Малюнак Industrial Light and Magic / TT

Галаграмы ўдзельнікаў ABBA — не зусім тыя, што паспелі стаць звыклымі некаторым гледачам. Імі ўжо не здзівіш: Тупак Шакур «выйшаў» на сцэну Coachella ў 2012 годзе, прыкладна праз 15 гадоў пасля яго забойства, а зусім нядаўна на сцэне «з'яўляліся» Рой Орбісан і Уітні Х'юстан.

Для шоў ABBA стварылі лічбавыя версіі ўдзельнікаў групы: для гэтага музыкі супрацоўнічалі з камандай з 850 чалавек. Звычайныя галаграмы не падышлі — артысты палічылі, што тэхналогія яшчэ не знаходзіцца на належным узроўні.

Спалучэнне ж візуальных эфектаў і тэхналогій здымак з захопам рухаў дало больш рэалістычны вынік.

«Галаграмы абмяжоўваюць святло, якое вы можаце выкарыстоўваць, і тое, як вы іх выкарыстоўваеце. Я думаю, што шоў Уітні Х'юстан было добрым прыкладам гэтага: проста накласці чужую галаву на цела і зрабіць яе трохмернай недастаткова», — пракаментаваў сітуацыю Бэйлі Уолш, дырэктар ABBA Voyage.

Патэнцыял гэтай тэхналогіі, па думку дырэктара шоў, велізарны. Уолш таксама мяркуе, што такія буйныя артысты, як Мадонна, Пол Макартні, The Rolling Stones або Jay-Z, маглі б запісаць сябе цяпер для нашчадкаў.

Калі шоу ABBA будуць паспяховымі, гэта, верагодна, заахвоціць больш артыстаў пайсці за іх прыкладам.

Чытайце таксама:

«Гадоў праз 5-10 усюды будуць сімуляцыі». Беларуска заснавала IT-кампанію, якая стварае аватараў

Пара з Індыі зладзіць вяселле ў Метасусвеце. Сярод гасцей будзе і тата нявесты, які памёр летась

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру