«Koska.media» стварылі былыя журналісты маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Ігар Палынскі, Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна, якія цяпер жывуць у Беластоку.

«Koska.media» будзе расказваць пра адметнасці гарадоў і вёсак Беларусі, гісторыі пераследу беларусаў, будзе шукаць рашэнні рэгіянальных праблем.

Назва «Коска» апелюе да выказвання Лукашэнкі пра «перагорнутую старонку».

«Мы не перагортваем старонку, мы ставім коску», — кажа Ігар Палынскі.

Клас
45
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1