Фота з сайта «Прэсбола»

Фота з сайта «Прэсбола»

Эдуард Васілевіч нарадзіўся ў 1942 годзе ў Краснаярску, дзе разам з сям'ёй апынуўся ў эвакуацыі. Родным горадам называў падмаскоўную Каломну.

Пачынаў гуляць у каломенскім «Авангардзе» ў 1960 годзе, праз год быў запрошаны ў маскоўскі «Спартак», затым перайшоў у мінскае «Дынама», з якім у 1963 годзе заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату СССР. Усяго ў вышэйшай лізе забіў сто мячоў і быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату ў 1971 годзе.

У 1982 г. прывёў мінскае «Дынама» да залатых медалёў у чэмпіянаце СССР.

У 1983-1986 гадах трэніраваў зборную СССР па футболе.

З 2000 да 2003 года трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі. Пры ім каманда заняла трэцяе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату свету-2002.

«Трэнер — гэта агонь, які сагравае каманду. Пакуль ён гарыць, ніякія негатыўныя працэсы ў яе не трапяць. Калі ж адбываецца астуджэнне самога настаўніка, то гэта неадкладна і вельмі негатыўна адбіваецца на кожным з футбалістаў, усім калектыве. Без трэнерскіх эмоцый няма і быць не можа сапраўднага футбола. Бо сам футбол — гэта эмоцыі», — сцвярджаў славуты трэнер.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0