Фота Urban Myths

Фота Urban Myths

Графіка першага ў горадзе мурала нанесеная на тарцы дома №4 па вуліцы Дойліда Іаана і ўжо на этапе падрыхтоўчых работ прыцягвала погляды мінакоў, паколькі малюнак даволі незвычайны і сур'ёзны.

Мурал у Полацку носіць назву «Вытокі». На ім намаляваны меч, уваткнуты ў зямлю і абвіты раслінамі і кветкамі. Вобраз — невыпадковы, паколькі ўвасабляе сілу і ўклад Полацка ў гісторыю беларускай дзяржаўнасці.

«Праца па стварэнні мурала вялася ў супрацоўніцтве з гісторыкамі і работнікамі музея, — падкрэсліў мастак Глеб Каштанаў. — У аснову кампазіцыі пакладзены вобраз мяча X стагоддзя, знойдзенага ў Полацку ў 1956 годзе. Сёння рарытэтны экспанат захоўваецца ў Краязнаўчым музеі горада. Ствараць гэтую прыгажосць мне дапамагалі мастак з Пінска Сяргей Рысакоў і полацкія валанцёры»»

Гэтая праца стала трэцяй у праекце «Традыцыі дзеля будучыні». Ініцыятыва рэалізуецца сумесна з арт-супольнасцю «Urban Myths». Муралы ўжо размешчаныя ў Пінску (пад назвай «Шлях да мары»), Мазыры («Летуценнікі»), і заваявалі любоў мясцовых жыхароў

Фота Urban Myths

Фота Urban Myths

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

Клас
26
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0