Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.
«Неабходныя: а) жаданне і рашэнне, і б) — трэба стварыць умовы», — сказаў ён журналістам.
Таксама Пяскоў сказаў, што правядзенне рэферэндуму ў цяперашніх умовах наўрад ці магчымае, спачатку трэба гарантаваць бяспеку «рэспублік».
Раней паведамлялася, што рэферэндум можа прайсці ўжо ў ліпені.





