Фота: сацыяльныя сеткі
«Паліна ў той дзень расказвала, што некуды трэба ісці на размеркаванне і што дазволілі толькі ў дзяржаўныя структуры. Ёй прапанавалі некалькі месцаў, яна выбірала. Вызначылася ці не — не ведаю», — дзеліцца дзяўчына.
Наколькі вядома, Паліну затрымалі яшчэ а 9-й раніцы 31 мая. Дзяўчыне далі 13 сутак. Больш падрабязнасцяў блізкія не паведамляюць. Сябры кажуць, што 31 мая вечарам акаунт у мэсэнджары студэнткі чамусьці быў анлайн.
Паліна вучылася на юрфаку БДУ, спецыялізавалася на крымінальным праве.
«У школе ў яе лепш ішлі гуманітарныя навукі, ёй падабалася грамадазнаўства. І па выніках ЦТ самы лепшы бал быў па ім.
Сябраваць мы пачалі ў сярэдняй школе. Паліна перайшла на беларускую ў 8 ці 9 класе. Але яна можа перайсці на рускую, калі ёсць пагроза канфлікту. Чаму пачала размаўляць па-беларуску? Проста патрыятызм. Нейкіх асаблівых прычын не было.
Паліна, напэўна, самая актыўная з маіх сяброў. Заўсёды паспявала вельмі шмат: і працавала, і вучылася. Дарэчы, працу заўсёды шукала па спецыяльнасці. Сама вучоба ва ўніверсітэце ёй падабалася, наколькі я ведаю. Яна вельмі старанная, усё рабіла сама, удзельнічала ў навуковых канферэнцыях».
Атрымаць дыплом Паліна не паспела. Абарона павінна была быць у дзясятых чыслах гэтага месяца.
Чытайце таксама:
За пратэсты затрымалі былую алімпіядніцу па беларускай мове
На ЦТ зарэгістраваліся больш за 61 тысячу чалавек





