Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Усяго патроху
Фота 3 з 3
02.06.2022 / 18:33
Бел / Łac / Рус

Фекаліі ў ложку, рэальныя. Як Джоні Дэп выйграў суд з экс-жонкай, які ўскрыў шмат непрыгожага

1 чэрвеня скончылася судовая эпапея, што патрапала кар’еры таго самага Джэка Вераб’я і яго былой каханай. Згодна з рашэннем прысяжных, экс-жонка акцёра павінна будзе выплаціць яму 15 мільёнаў даляраў (а Дэп ёй — 2 мільёны). Расказваем пра дэталі гэтага скандальнага працэсу.

Прыхільнікі Джоні Дэпа перад будынкам суда. Усе фота: АР

Прыхільнікі Джоні Дэпа перад будынкам суда. Усе фота: АР

З чаго ўсё пачалося

Акцёры Джоні Дэп і Эмбер Хёрд пачалі сустракацца ў 2012 годзе, у лютым 2015-га яны пажаніліся. У маі наступнага года Хёрд падала на развод і распавяла пра тое, што падчас адносін з Дэпам заўсёды падвяргалася псіхалагічнаму і фізічнаму гвалту з яго боку. Акцёр не прызнаў абвінавачванняў.

Тады былыя сужэнцы дасягнулі міравога пагаднення, у рамках урэгулявання Дэп заплаціў былой жонцы 7 мільёнаў даляраў, якія Эмбер абяцала ахвяраваць на дабрачыннасць. Таксама бакі падпісалі пагадненне, у якім абавязаліся не распавядаць публічна пра свае адносіны.

У снежні 2018 года ў газеце The Washington Post выйшаў матэрыял «Эмбер Хёрд: Я выказалася супраць сэксуальнага гвалту, за што на мяне прагневалася наша культура. Прыйшоў час такое змяняць». Актрыса, якая нібыта і напісала сама гэты тэкст, распавяла ў ім, што праз свой аповед пра гвалт з боку Дэпа яна мела праблемы ў кар’еры, а таксама заклікала аднавіць дзеянне закона аб гвалце ў дачыненні да жанчын, які быў прыпынены на месяц праз тры дні пасля выхаду артыкула.

Праз тое, што Хёрд назвала сябе ў матэрыяле ахвярай хатняга гвалту, Дэп і вырашыў з ёй судзіцца. Адзначым: канкрэтна на Дэпа Хёрд у сваім артыкуле не ўказвала. Акцёр абвінаваціў былую жонку ў паклёпе і запатрабаваў ад яе 50 мільёнаў даляраў кампенсацыі, Хёрд жа падала сустрэчны іск і запрасіла 100 мільёнаў даляраў за пабоі і псіхалагічны гвалт.

Працэс

Судовыя пасяджэнні па справе «Дэп супраць Хёрд» праходзілі ў акруговым судзе Фэрфакса (Вірджынія) з 11 красавіка да 1 чэрвеня. Цікава, што гэта была не першая спроба Дэпа абвергнуць словы Хёрд пра гвалт. У 2020 годзе акцёр падаў пазоў супраць брытанскай газеты The Sun, бо палічыў паклёпам артыкул пра тое, што ён нібыта збіваў Эмбер Хёрд. Сама акцёрка тады выступіла ў якасці сведкі, Дэп прайграў тую справу.

Суд дазволіў трансляваць цяперашні працэс у рэжыме рэальнага часу, і так ён ператварыўся ў сапраўднае шоу. Фанаты выстройваліся ў чэргі, каб трапіць на суд, і прадавалі месцы на пасяджэннях, па сацсетках разляталіся тысячы мемаў і нарэзак з судовай залы.

І за ўсім гэтым адышла на другі план сутнасць працэсу. Тым часам Хёрд распавядала ў судзе, што Дэп здрадзіў ёй адразу пасля вяселля і пастаянна ўжываў гвалт у дачыненні да яе. У 2015 годзе акцёр, які быццам быў пад уплывам наркотыкаў, нібыта накінуўся на жонку, ударыў яе аб сцяну, разбіў аб яе бутэльку і сарваў з яе начную сарочку. Паміж сужэнцамі здарылася бойка, пасля якой Дэп нібыта згвалціў жонку бутэлькай. Акцёр, па словах Хёрд, таксама спрабаваў кантраляваць яе кар’еру і прымушаў адмаўляцца ад роляў у фільмах, дзе ёсць пасцельныя сцэны.

Былыя ахоўнікі Дэпа падтрымалі яго ў судзе і распавялі пра тое, што Хёрд нібыта сама ўжывала гвалт у дачыненні да экс-мужа. Згодна іх словам, яны нібыта бачылі на твары Джоні сляды пабояў, у той час як на Эмбер ніколі не было ніякіх сінякоў.

Падчас суда хапала згадак і іншых сапраўды дзікіх выпадкаў — напрыклад, гісторыя з фекаліямі ў ложку, якія там знайшоў Дэп. Першапачаткова Хёрд патлумачыла Дэпу наяўнасць фекалій тым, што іх там нібыта пакінулі маленькія ёркшырскія тэр'еры, што належалі пары — але ж акцёр палічыў іх занадта вялікімі для сабачых. Падчас суда ж актрыса прызналася, што сама падклала фекаліі ў ложак і назвала гэты выпадак «няўдалым розыгрышам». А потым перадумала і патлумачыла наяўнасць фекалій расстройствам страўніка ў аднаго з тэр'ераў.

Яшчэ адна яркая гісторыя — аповед пра палёт пары з Бостана ў Лос-Анджэлес. Згодна з актрысай, падчас яго Дэп праяўляў рэўнасць да жонкі ў сувязі з тым, што тая здымалася ў стужцы, дзе павінна была цалаваць акцёра Джэймса Франка. Хёрд сцвярджае, што падчас таго палёту атрымала ад мужа аплявуху, потым Дэп ударыў яе нагой па спіне і яна ўпала, ніхто на борце не заступіўся за жанчыну. Джоні ж адмаўляе, што ён падчас палёту быў моцна п'яны і што ўжываў гвалт да Хёрд, але ў паведамленні сябру, якое ён адправіў з самалёта, Дэп пісаў іншае.

Наступствы

Яшчэ не скончыўся суд, а гэтая гісторыя ўжо моцна патрапала кар’еры былых сужэнцаў. Напрыклад, праз скандал Дэп страціў ролю ў трэцяй частцы франшызы «Фантастычныя стварэнні», Хёрд жа замест паўнавартаснай ролі ў другой частцы «Аквамэна» ледзьве выбіла сабе там дзесяць экранных хвілін. У той жа час згарнулі франшызу «Піраты Карыбскага мора», «Аліса ў Залюстроўі» з удзелам Дэпа правалілася ў пракаце.

Што да фінансавага боку, то прысяжныя вырашылі, што Хёрд павінна выплаціць Дэпу 10 мільёнаў даляраў кампенсацыі за шкоду і 5 мільёнаў даляраў штрафных санкцый. З іншага боку, прысяжныя пабачылі паклёп на адрас актрысы з боку аднаго з адвакатаў яе экс-мужа, і праз гэта Дэп вінаваты ёй 2 мільёны.

Вядома, што багацце і Хёрд, і Дэпа значна пацярпела падчас доўгага працэсу, але ж у выпадку з Хёрд лічба выплат насамрэч можа аказацца для яе занадта вялікай. Шмат залежыць ад таго, ці будзе былая зорка «Піратаў Карыбскага мора» настойваць на выплаце менавіта такой сумы. У сваім каментары пасля заканчэння працэсу Дэп на гэта не ўказваў — хутчэй, пісаў пра тое, што мэтай гэтай справы было «выявіць праўду».

Тым часам Хёрд сцвярджае, што за свае сведчанні пра сэксуальны гвалт яна апынулася пад моцным цкаваннем. Згодна з актрысай, яна кожны дзень чуе пра тое, што яе хочуць забіць, яе дачцы таксама пагражаюць. Пра цкаванне Хёрд распавяла актрыса і музыка Кортні Лаў, якая выказала спачуванне на адрас абаіх зорак.

Гэты працэс — не толькі гісторыя пра тое, у што сацсеткі могуць ператварыць судовую справу ў шоу (у пікавы момант трансляцыю з прысудам глядзелі на Youtube 3,5 мільёна чалавек). Кейс «Дэп супраць Хёрд» яшчэ і дэманструе заканчэнне эпохі MeToo. Важна, каб, нягледзячы на непрыгожы фінал гісторыі Хёрд, жанчыны, якія сапраўды становяцца ахвярамі гвалту, не маўчалі. 

Новы фільм з Джоні Дэпам знялі з пракату: яго кар'ера ідзе на дно

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна? 1
Псіхалогія безадказнасці. Чаму людзі вераць гараскопам і картам Таро 10
У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Але гэта не тое, што вы маглі падумаць 9
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Старажытныя людзі выкопвалі рэшткі продкаў і выкарыстоўвалі іх у якасці інструментаў — даследаванне
МЗС Польшчы не будзе разрываць дамову з візавым агенцтвам у Беларусі
За «экстрэмізм» будуць судзіць кіраўніцу справамі сельвыканкама з Докшыцкага раёна
Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 1
Жонка Гіркіна пракаментавала фота, на якім той нібыта моцна збіты ў СІЗА
Вагнераўцы заявілі, што працягваюць працу на беларускім кірунку
Усяго патроху
Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА
89-гадовая Сафі Ларэн перанесла экстранную аперацыю пасля падзення ў ваннай
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 12
Што вядома пра маладых беларусак, якія загінулі ў Турцыі 4
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 11
Што вядома пра маладых беларусак, якія загінулі ў Турцыі 4
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 43
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 10
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 3
Самае лайканае
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 21
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 39
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 4
Найбольш рэакцый
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 11
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 43
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 39
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 28
Гарачыя тэмы
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін 6
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 43
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 10
Беларуска загінула ў Турцыі падчас палёту на параплане  4
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы 3
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова 8
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 39
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 27
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх