Фота: pixabay.com

Памідоры — не проста смачная агародніна, але яшчэ і дужа карысная. Яны багатыя на яблычную, шчаўевую і лімонную кіслоты, а таксама на бялкі, раслінныя тлушчы і цукры, клятчатку, вугляводы, вітаміны А, С, Е і К, вітаміны групы В.

І гэта яшчэ не ўсе: у памідорах шмат карысных мікраэлементаў — цынк, фосфар, фтор, ёд, магній, кобальт, медзь, марганец, жалеза, калій, натрый і кальцый.

З усіх гэтых рэчываў нам зараз патрэбная лімонная кіслата, якая дапаможа змагацца з вапнавым налётам. Калі вакол кранаў і фільтраў у вашым доме з’явіліся прыкрыя плямы з вапны, проста разрэжце памідор на дзве часткі і натрыце ім плямы. Пакіньце сок на плямах на паўгадзіны і змыйце — і вы пабачыце, што плямы знікнуць. Варта паспрабаваць!

Аналагічная якасць ёсць у лімона, які таксама змяшчае лімонную кіслату. Калі няма пад рукой памідораў, можна нацерці плямы вапнавага налёту разрэзаным лімонам — эфект вам таксама спадабаецца.

Чытайце таксама:

Навукоўцы вывелі памідоры, багатыя на вітамін D. Гэта можа выклікаць рэвалюцыйныя змены ў рацыёне людзей 

Якую агародніну карысна ўжываць свежай, а што лепш падсмажыць?

Клас
16
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру