У канцы сакавіка супраць адміністратаркі тэлеграм-канала «Кіроўцы 97%» Вікторыі Кульшы завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Гэта ўжо другі выпадак, калі адміністрацыя гомельскай калоніі № 4 ініцыюе завядзенне крымінальнай справы супраць палітзняволеных. Нядаўна па гэтым артыкуле судзілі Паліну Шарэнду-Панасюк.
Справу Вікторыі 13 чэрвеня будзе разглядаць суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргей Мальцаў. Меркавана, суд адбудзецца ў калоніі.
Вікторыю затрымалі 4 лістапада 2020 года. Яе абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці) і прысудзілі 2,5 года калоніі, паведамляе «Вясна»





