У ходзе кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных у красавіку, было ўстаноўлена, што ў сувязі з ростам курсу валют у лютым-сакавіку імпарцёры правялі пераацэнку рэшткаў лекаў, па якіх мелася запазычанасць перад пастаўшчыкамі, і павялічылі іх цэны ў сярэднім на 30%.

«У сувязі са зніжэннем курсу валют Камітэт дзяржкантролю накіраваў рэкамендацыі буйным арганізацыям-імпарцёрам лекавых сродкаў з мэтай прыняцця мер па пераацэнцы кошту лекаў у бок іх змяншэння. Да цяперашняга часу прынятыя імі меры.

Праведзеная пераацэнка дазволіла істотна паменшыць разліковую адпускную цану на асобныя лекавыя прэпараты», — гаворыцца ў прэс-рэлізе КДК.

ЗАТ «Уніфарм» правёў пераацэнку 365 лекавых прэпаратаў, іх кошт зменшыўся ад 2% да 22,8%.

СЗАТ «Медвакс» правёў пераацэнку па 194 найменнях лекавых прэпаратаў, іх кошт знізіўся ад 5,9% да 22,8%.

ЗТАА «Інтэрфармакс» пераацанілі 786 лекаў, знізіўшы іх кошт ад 1, 5% да 23%.

Пасля пераацэнкі СТАА «Брытытрэйд» цэны па 368 найменнях лекавых сродкаў паменшыліся ад 7% да 29%.

Як адзначае КДК, пераацэнка дазволілі знізіць кошты амаль на ўсе імпартныя прэпараты ў аптэках. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру