Дзень Перамогі ў Маскве 9 мая 2022 года. Фота: Антон Карлінер / SIPA / Scanpix / LETA

Дзень Перамогі ў Маскве 9 мая 2022 года. Фота: Антон Карлінер / SIPA / Scanpix / LETA

Адміністрацыя прэзідэнта Расіі «папрасіла» рэдакцыі дзяржаўных і праўладных СМІ «не тыражаваць тэму 100 дзён спецыяльнай ваеннай аперацыі» і «не акцэнтаваць» увагу чытачоў і гледачоў на працягласці вайны.

Такія патрабаванні паступілі ў рэдакцыі напярэдадні 3 чэрвеня — сотага дня ўварвання. Пра гэта «Медузе» расказалі адразу чатыры крыніцы: у адной з дзяржаўных медыя, у мэрыі Масквы, у адным з праўладных выданняў, а таксама ў самой Адміністрацыі прэзідэнта (АП).

У анлайн-трансляцыях, прысвечаных «спецаперацыі», у праўладных таблоідах «Комсомольская правда» і «Московский комсомолец» сапраўды паказаная толькі бягучая дата.

У анлайне дзяржаўнага інфармагенцтва ТАСС працягласць уварвання таксама не пазначаная.

Не гаворыцца аб ім і ў выпусках навінаў на Першым канале і канале «Расія 1», а таксама на галоўных старонках РІА Новости і рускамоўнай версіі Russia Today.

«Акцэнтаванне ўвагі на датах, звязаных з вайной, можа прымусіць расіян задумацца аб мэтах і паспяховасці ўварвання», — сказаў «Медузе» суразмоўца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Акрамя таго, у Крамлі «не хочуць нагадваць», што ўварванне працягваецца ўжо больш за тры месяцы. Блізкі да АП суразмоўца «Медузы», спасылаючыся на вынікі закрытых сацыялагічных апытанняў, падкрэсліў, што многія расіяне і так упэўненыя: «спецаперацыя» зацягнулася. 

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары «Медузе» не пагадзіўся з меркаваннем аб тым, што «спецаперацыя» зацягнулася: «У падобных аперацый не можа быць дакладна вызначанага таймінгу».

На пытанне аб тым, ці былі з Крамля нейкія ўказанні адносна асвятлення ў СМІ працягласці вайны, Пяскоў не адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0