Раней супраць канцэрту Баста ў Мінску выступалі праўладныя актывісты і супрацоўнікі дзяржаўных тэлеграм-каналаў, піша «Медыязона».

6 красавіка телеграм-канал «Ваши сливы» напісаў пост з нагоды маючага адбыцца выступу музыкі: «Што забыўся ў нашай сталіцы рэпер Баста, які ў 2020 годзе тапіў за дзяржпераварот і пісаў пасты ў падтрымку экстрэмістаў?».

11 мая супрацоўнік СТВ Рыгор Азаронак напісаў: «Калі канцэрт Баста пройдзе ў Мінск-Арэне гэта будзе азначаць адно: такія рашэнні ў нас прымае нейкі змагар. Ён падтрымлівае дзяржпераварот, спробу забойства прэзідэнта, санкцыі».

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1