Чарнобыльская АЭС. Фота: Exploring the Zone / Ф. Гросман
Як паведамляе кіраўнік Дзяржаўнага агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння Яўген Крамарэнка, на абсталяванні ўстаноўленыя GPS-трэкеры, некаторыя з якіх працягваюць перадаваць дадзеныя аб месцазнаходжанні.
«Мы бачым, што частка з іх знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, уздоўж мяжы. А частка перамяшчаецца па тэрыторыі Беларусі: Гомель, Мінск, іншыя месцы», — сказаў ён.
Пры гэтым сцвярджаецца, выкрадзенае абсталяванне будзе немагчыма выкарыстоўваць, бо на ім нібыта ўстаноўлена «ўнікальнае праграмнае забеспячэнне».