«Абаронцы паспяхова праводзяць лакальныя аперацыі, бяруць палонных, у іх усё неабходнае, каб гнаць оркаў з абласнога цэнтра», — адзначыў Гайдай.

Па словах Гайдая, расіяне, праўда, кантралююць большую частку горада. «А працэнтаў 20 — гэта «шэрая» зона, як яе называюць вайскоўцы», — дадаў кіраўнік АВА.

«Але нашы абаронцы трымаюць пазіцыі на адной частцы горада. Больш за тое, у іх атрымліваецца нават рабіць пэўныя аперацыі, калі яны выбіваюць з некаторых вуліц праціўніка. Часам атрымліваецца браць палонных (толькі ўчора 6 палонных узялі). Таму ўсім скептыкам я б хацеў сказаць — не трэба Севераданецк спісваць з рахункаў. Яшчэ рана. Горад трымаецца», — заявіў Гайдай.

Кіраўнік Луганскай АВА не раскрыў дэталі спецаперацый, якія праводзяць абаронцы Севераданецка, але адзначыў, што яны праходзяць паспяхова.

«Нашым абаронцам атрымліваецца праводзіць пэўныя лакальныя ваенныя аперацыі, дамагацца поспеху, і гэта дае нам шанцы, надзею, што і ў далейшым гэта будзе адбывацца. Больш за тое, можа, памяняецца сітуацыя па самім горадзе», — адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру