Аляксей. Фота: сацсеткі

Аляксей. Фота: сацсеткі

Мужчыну клічуць Аляксей (Укантаце і Фэйсбуку мае прозвішча Ральф, але гэта можа быць псеўданім), яму 41 год.

Ён быў адным з заснавальнікаў вядомага караоке-бара «Шум», які працаваў на Кастрычніцкай. Два тыдні таму дамова на арэнду бара была скасаваная па ініцыятыве арэндадаўцы (хоць да яе заканчэння было яшчэ 2,5 года), і караоке неўзабаве выехала.

Аляксей захапляўся гістарычнай рэканструкцыяй і даволі актыўны вёў сацсеткі. Там ён пісаў пра палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама пра вайну, падтрымліваў Украіну.

У «пакаяльным» відэа сілавікі самі выкрылі, што арыштавалі мужчыну выпадкова — за публікацыю нейкай карыкатуры ў Фэйсбуку. Пасля гэтага яны нібыта выявілі, што ён быў падпісаны на план «Перамога». Невядома, ці заведзеная на Аляксея крымінальная справа.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
56