Марына Аўсяннікава

«Родная Адэса сустрэла мяне пустымі гатэлямі і замінаванымі пляжамі. Купацца забаронена. Расійскія вайсковыя караблі пастаянна абстрэльваюць горад з мора. Ніхто не можа спрагназаваць, куды прыляціць чарговы снарад. Уся надзея толькі на дасканалую сістэму СПА. Але часам яна не ратуе. Адна ракета трапіла ў прыбярэжны гатэль, іншая — у шматпавярховы дом. Загінулі 8 чалавек, у тым ліку немаўля. Будаўнікі ўжо пачалі аднаўляць разбураныя секцыі дома», — напісала Аўсяннікава.

Яна адзначае, што горад выглядае пустым, а людзі жывуць у пастаянным страху.

Аб супрацоўніцы расейскага Першага канала Марыне Аўсяннікавай свет даведаўся, калі яна правяла антываенную акцыю ў жывым эфіры праграмы «Время». Аўсяннікава разгарнула за спінай тэлевядоўцы Кацярыны Андрэевай плакат са словамі « No war. Спыніце вайну. Не верце прапагандзе. Тут вам хлусяць. Russians against war». Аўсяннікава некалькі разоў паўтарыла «Спыніце вайну! Не вайне!», пакуль рэжысёры эфіру не перакрылі малюнак са студыі кадрамі сюжэту, да якога Андрэева чытала падводку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру