Фота: Fabian Sommer, dpa

Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі, апублікаваў у телеграм-канале пост, у якім падзякаваў «усім добрым людзям» і распавёў, што ён не адчайваецца.

«Сёння мне 46 гадоў. І ў мяне ўсё выдатна. Ну, нейкія рэчы можна было б і падправіць — гэта так. Але ж у кожнага так. А галоўным я вельмі задаволены», — напісаў Навальны.

«У мяне ёсць любімая сям'я. У мяне ёсць класныя калегі, якія працягваюць нашу супольную (экстрэмісцкую, ха-ха) справу. Ёсць вы — мільёны сумленных людзей, якія дамагаюцца свабоды нашай краіне і хочуць нашаму народу шчасця і міру. У мяне, нарэшце, ёсць вялікі і рэдкі для цяперашняй Расеі прывілей: я кажу тое, што лічу правільным, і раблю так, як лічу патрэбным», — працягнуў заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй.

«Зласлівыя крамлёўскія жулікі не маюць нада мной улады, хоць і замкнулі ў нейкай дзірцы. Таму я зусім не адчайваюся і з'ем святочную банку зялёнага гарошку са спакойнай душой. Дзякуй усім добрым людзям, хто сустрэўся мне на гэтым шляху. Усіх люблю», — скончыў свой ліст Навальны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру