У сутыкненні пасажырскага цягніка з чыгуначным лакаматывам, якое адбылося 3 чэрвеня ў Славакіі 74 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Паводле заявы мясцовай паліцыі, 59 чалавек атрымалі лёгкія раненні, 11 — сярэдняй ступені цяжкасці, чатыры — цяжкія траўмы. З іх 34 чалавекі дастаўленыя ў бліжэйшыя бальніцы.

Усяго ў цягніку на момант сутыкнення знаходзіліся каля 100 чалавек. Аварыя адбылася каля горада Вруткі на паўночным захадзе Славакіі. 

Пасажырскі цягнік спыніўся на чыгуначных шляхах з-за паломкі, у яго ўрэзаўся лакаматыў, які павінен быў аказаць цягніку тэхнічную дапамогу, паведаміла Міністэрства транспарту і будаўніцтва ў Браціславе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру