Telegram заблакаваў канал «Желтые сливы»
Telegram-канал «Желтые сливы» — адзін з рупараў лукашэнкаўскай прапаганды, які вёў ідэалагічнае змаганне ў падкрэслена хамскім і бесцырымонным стылі, не спыняючыся перад прамымі абразамі і інсінуацыямі. У краіне, дзе працуюць законы, яго даўно б прыцягнулі да адказнасці за распальванне варожасці.
Падпісчыкамі канала лічыліся 170 тысяч чалавек. Але варта адзначыць, што на яго прымусова абавязвалі падпісвацца супрацоўнікаў дзяржаўных структур.
Праз канал ажыццяўлялася фашысцкая па сваім духу прапаганда і распальвалася нянавісць да палітычных праціўнікаў і народаў Еўропы і ЗША. Канал таксама займаўся інфармацыйным абслугоўваннем вайны Расіі супраць Украіны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ