Украіна і Расія абмяняліся целамі загінулых вайскоўцаў
Украіна і Расія 2 чэрвеня правялі абмен целамі загінулых вайскоўцаў па формуле «160 на 160». Пра гэта паведаміла Міністэрства рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны, піша «Украінская праўда».
Фота ілюстрацыйнае
«2 чэрвеня на лініі фронту ў Запарожскай вобласці адбыўся абмен целамі загінулых вайскоўцаў паміж Украінай і Расіяй. У выніку перамоваў з удзелам упаўнаважанага па пытаннях асоб, зніклых без вестак пры асаблівых абставінах, была дасягнутая дамоўленасць аб абмене целамі па формуле «160 на 160», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ