Фота з тэлеграм-канала Сяргея Гайдая
Паводле слоў Гайдая, абаронцы Севераданецка адваявалі прыкладна пятую частку горада — і могуць утрымліваць яе.
«Як толькі ў нас будзе дастаткова заходняй зброі далёкага радыусу дзеяння, мы адсунем іх артылерыю ад нашых пазіцый. І тады, паверце мне, расійская пяхота проста пабяжыць», — заявіў ён.
Бітва за Севераданецк — гэта не проста ваенная бітва. Гэты горад мае вялікае стратэгічнае і сімвалічнае значэнне. Калі Севераданецк удасца ўтрымаць, гэта будзе грандыёзная перамога украінцаў — перамога, якая можа паўплываць на зыход гэтай вайны, адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі.





