Павел Яблонскі. Фота: PAP/Mateusz Marek

Шосты пакет санкцый, прыняты днямі, Яблонскі лічыць недасканалым, але вялікім крокам наперад. І нагадвае, што акурат Польшча з самага пачатку выступала за нафтавае эмбарга. І што тады шмат людзей казала, што гэта немагчыма і пазбаўлена шанцаў на прыняцце. 

«Санкцыі павінны быць яшчэ больш жорсткімі — у кантэксце таго газу, які Расія можа прадаць, у кантэксце адключэння ўсіх расійскіх банкаў ад сістэмы SWIFT. Я кажу ў асноўным пра Газпрамбанк», — заявіў Павел Яблонскі.

На ягоную думку, таксама трэба канфіскоўваць расійскія актывы ў ЕС, а не проста замарозіць іх. «Работы па гэтым пытанні ўжо вядуцца», — заявіў Яблонскі.

Ён таксама пракаментаваў блакаванне Венгрыяй нафтавых санкцый ЕС супраць Расіі. «Мы аказваем вельмі моцны палітычны і дыпламатычны ціск на Венгрыю, а таксама наўпрост звяртаемся да грамадскасці», — сказаў Яблонскі.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0