Тым самым будзе дадзена магчымасць увозіць арыгінальны тавар не толькі самім праваўладальнікам аб'екта інтэлектуальнай уласнасці ці іх афіцыйным дыстрыб'ютарам, але і любым імпарцёрам.
Устанаўленне гэтай часовай меры накіраванае, паводле ўрада, на недапушчэнне дэфіцыту тавараў імпартнай вытворчасці і насычэнне спажывецкага рынку.
На мінулым тыдні Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўжо абмяркоўвала з бізнэсам пералік тавараў, якія змогуць увозіцца ў краіну без згоды праваўладальніка.
Чытайце падрабязней:
У Беларусі легалізуюць шэры імпарт для абыходу санкцый. Разбіраемся, што гэта значыць





